Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова з Міністрам эканомікі Амана

14 лютага 2024 г.

 

14 лютага 2024 г. у г.Маскаце намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў правёў сустрэчу з Міністрам эканомікі - віцэ-прэзідэнтам Цэнтральнага банка Султаната Аман Саідам Махамедам аль-Сакры.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Аманам у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і банкаўскай сферах. 

Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі важнасць развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў лагістычнай сферы з улікам існуючага транспартна-лагістычнага патэнцыялу Амана, а таксама гатоўнасць беларускага боку прымаць удзел у рэалізацыі нацыянальнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Амана Vision 2040.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы