Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі М.Барысевіча з Ганаровым консулам Беларусі ў Багдадзе

22 красавіка 2021 г.

 

22 красавіка 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г.Багдадзе Маджыдам Аль-Каісі.

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі планы па актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іракам, а таксама паглыбленне ўзаемадзеяння дзвюх краін у сферах адукацыі і турызму.

Акцэнт у дыскусіі быў зроблены на пашырэнні кантактаў дзелавых колаў Беларусі і Ірака, а таксама на развіцці двухбаковага міжведамаснага ўзаемадзеяння.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы