Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М. Рыжанкова з Міністрам – саветнікам сапрэзідэнтаў Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва

02 кастрычніка 2026 г.

 

2 кастрычніка 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Міністрам – саветнікам сапрэзідэнтаў Рэспублікі Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Артэгам. Сустрэча адбылася ў рамках візіту нікарагуанскай дэлегацыі ў нашу краіну для ўдзелу ў рабоце II Міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРАМ. Беларусь».

Бакі з задавальненнем адзначылі высокі ўзровень палітычнага дыялогу і станоўчую дынаміку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Нікарагуа.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі па шэрагу актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня і акрэслілі план мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву, уключаючы правядзенне чарговага пасяджэння беларуска-нікарагуанскай Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы