Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Рэспубліку Куба
22 мая 2025 г.
18 - 21 мая 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў наведаў з візітам Рэспубліку Куба.
У г.Гаване адбылося 12-е пасяджэнне Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Кубінскую дэлегацыю ўзначаліў Першы намеснік Міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый Карлас Луіс Мендэс.
Бакі дэталёва абмеркавалі шырокае кола пытанняў гандлёва-эканамічнага парадку дня, прааналізавалі актуальны стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах, вызначылі дадатковыя "кропкі росту" па шэрагу напрамкаў.
У прыватнасці, намецілі сумесныя намаганні па рэалізацыі двухбаковых праектаў у стратэгічна важных для Кубы сектарах, сярод якіх забеспячэнне харчовай бяспекі, развіццё галіны будаўніцтва, транспартнай інфраструктуры, энергетыкі і здабычы карысных выкапняў, мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў, а таксама павышэнне ўзроўню забяспечанасці насельніцтва медыцынскімі прэпаратамі мясцовай вытворчасці.
У рамках работы сумеснай Камісіі Гандлёвай палатай Кубы быў арганізаваны бізнес-форум, на пляцоўцы якога зацікаўленыя беларускія і кубінскія прадпрыемствы змаглі правесці прамыя перагаворы. Падпісаны шэраг адпаведных двухбаковых дакументаў.
Па выніках дасягнутых дамоўленасцей у бліжэйшы час чакаюцца чарговыя пастаўкі ў Рэспубліку Куба беларускай сухой малочнай прадукцыі, далейшае развіццё праекта па зборцы трактароў, прычапнога і навяснога абсталявання да іх, а таксама запуск на тэрыторыі Кубы сумеснай вытворчасці беларускіх медыкаментаў.
У рамках візіту ў Рэспубліку Куба Я.Шэстакоў правёў двухбаковыя сустрэчы з намеснікам Прэм'ер-міністра Кубы Эдуарда Марцінесам Дыясам, Міністрам знешняга гандлю і замежных інвестыцый Кубы Оскарам Перэсам-Алівай і Міністрам замежных спраў Кубы Бруна Радрыгесам Парыльяй.
Акрамя таго, адбыўся чарговы раунд беларуска-кубінскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў Міністра. Кубінскі бок узначаліў намеснік Міністра Анаянсі Радрыгес Камеха.

Падчас праведзеных сустрэч і перагавораў бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама парадак рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках 11-га пасяджэння Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і візіту на Кубу Прэм'ер-Міністра Беларусі.
Разгледжаны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. Пацверджана гатоўнасць да інтэнсіфікацыі міжпарламенцкага дыялога, а таксама да далейшага ўмацавання традыцыйна дружалюбных беларуска-кубінскіх адносін у рамках міжнародных арганізацый.
Бакамі адзначаны істотны патэнцыял для нарошчвання ўзаемнага гандлю. Выяўлена зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў прамысловай кааперацыі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by