Памер шрыфта:

Аб сустрэчы ў фармаце відэаканферэнцыі Пасла/Пастаяннага прадстаўніка Беларусі П.Взяткіна з Выканаўчым дырэктарам ЮНЭП

06 мая 2021 г.

 

6 мая 2021 г. адбылася сустрэча ў фармаце відэаканферэнцыі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) Паўла Взяткіна з Выканаўчым дырэктарам ЮНЭП Інгер Андэрсэн.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі адзначыў актыўны ўклад ЮНЭП у працу па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця і паведаміў, што ў цяперашні час у Беларусі рэалізуецца шэраг праектаў, накіраваных на стварэнне «зялёнай эканомікі» і ахову навакольнага асяроддзя.

Падчас гутаркі дасягнута дамоўленасць аб накіраванні ў ЮНЭП пакета праектаў, распрацаваных Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, для паспяховай рэалізацыі якіх беларускі бок зацікаўлены ў падтрымцы з боку ЮНЭП.

У сваю чаргу, Выканаўчы дырэктар ЮНЭП падкрэсліла, што ініцыятывы беларускага боку па дасягненню «зялёнай эканомікі» адказваюць інтарэсам і мэтам Праграмы ААН па навакольным асяроддзі і выказала гатоўнасць аказаць неабходнае садзейнічанне ў рэалізацыі планаў сумеснай працы. І.Андерсэн таксама адзначыла станоўчы вопыт работы ЮНЭП з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, высокі ўзровень кампетэнцыі беларускіх экспертаў і намаганні нашай краіны па рэалізацыі нацыянальных праграм па ахове навакольнага асяроддзя.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы