Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі М.Барысевіча ў Егіпет

24 верасня 2021 г.

 

22 верасня 2021 г. у г.Каіры адбыўся шосты раўнд беларуска-егіпецкіх палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Егіпта з удзелам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалая Барысевіча і намесніка Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет па справах Еўропы Бадра Абдэлаці.

У кансультацыях таксама ўдзельнічалі намеснікі міністраў турызму, унутранага гандлю і забеспячэння, адукацыі і навуковых даследаванняў Егіпта.

Бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў беларуска-егіпецкага парадку дня, а таксама рэгіянальную праблематыку.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі станоўчую дынаміку і вынікі рэалізацыі канкрэтных праектаў прамысловай кааперацыі, абмеркавалі двухбаковыя крокі па развіцці кантактаў у галіне адукацыі, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, удасканалення дагаворна-прававой базы.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Абмеркаваны парадак дня чарговага пасяджэння беларуска-егіпецкай міжурадавай камісіі, а таксама мадальнасці правядзення трэцяга Беларуска-Афрыканскага эканамічнага форуму.

Бакі падкрэслілі гатоўнасць да далейшага актыўнага супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымцы на міжнародных пляцоўках.

Падчас візіту ў г.Каір намеснік Міністра замежных спраў Беларусі таксама правёў сустрэчы з Першым намеснікам Міністра гандлю і прамысловасці Егіпта Ахмедам Магаўры Дзіябам, намеснікам Генеральнага сакратара Лігі арабскіх дзяржаў па палітычных пытаннях Халілем Ібрагімам аль-Завадзі, генеральным сакратаром Федэрацыі егіпецкіх гандлёвых палат Алаа Эзам, старшынёй егіпецкай часткі Беларуска-Егіпецкага дзелавога савета Ахмедам Келані, старшынёй Егіпецкага савета ўстойлівага развіцця Матазам Расланам, а таксама з прадстаўнікамі егіпецкага бізнесу.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы