Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў У.Макея ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да 100-годдзя стварэння БДУ

28 мая 2021 г.

 

28 мая 2021 г. у Міністэрстве замежных спраў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя стварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Да даведкі: юбілейная дата ўключана ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2021 год.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей.

У сваім выступленні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што сёння БДУ займае лідзіруючыя пазіцыі сярод беларускіх вышэйшых навучальных устаноў і трывала зацвердзіўся як вышэйшая навучальная ўстанова краіны, якая іграе важную ролю ў развіцці беларускага грамадства.

У.Макей падкрэсліў, што ўключэнне 100-годдзя БДУ у Каляндар памятных дат ЮНЕСКА сведчыць аб высокім міжнародным аўтарытэце ўніверсітэта, яго дасягненнях у адукацыйнай і акадэмічнай абласцях.

Міністр з задавальненнем адзначыў, што ўніверсітэт стаў Alma Mater для многіх беларускіх дыпламатаў, і менавіта выпускнікі БДУ складаюць кадравую аснову беларускай дыпламатычнай службы.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства таксама звярнуліся Першы намеснік Міністра адукацыі Ірына Старавойтава, рэктар БДУ Андрэй Кароль, а таксама кіраўнік аддзела вышэйшай адукацыі ЮНЕСКА Піцер Дж. Уэлс.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя прадукцыі цэнтра харчовых тэхналогій УП “Унітэхпрам БДУ”.

Перад удзельнікамі выступіў струнны квартэт Вялікага тэатра Беларусі “VIVAT QUARTET”.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы