Заява прэс-службы МЗС у сувязі з рэакцыяй Еўрасаюза і некаторых заходніх краін на чарговую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
11 жніўня 2025 г.
Серыяй аднатыпных заяў у дачыненні да Беларусі еўрачыноўнікі і некаторыя заходнія палітыкі ў чарговы раз паспрабавалі прыцягнуць да сябе ўвагу, праявіўшы памылковую дасведчанасць у беларускім пытанні, а разам і псеўдаклопат пра тых, каго яны прыручылі 5 гадоў таму назад.
Прагучалі ацэнкі, абвінавачванні і заклікі, якія імітуюць бурную дзейнасць і не маюць нічога агульнага з рэальнай сітуацыяй у нашай краіне. У Брусэлі, Лондане, Варшаве і іншых заходніх сталіцах ва ўпор не хочуць бачыць ні паступальную кансалідацыю беларускага грамадства вакол ідэі пабудовы моцнай, незалежнай дзяржавы, ні паспяховае развіццё Беларусі ва ўсіх сферах, што адбіваецца на росце дабрабыту яе жыхароў і ўпэўненасці кожнага беларуса ў заўтрашнім дні.
Зрэшты, заходнія палітыкі ўжо даўно заплюшчваюць вочы на ўласныя сістэмныя праблемы, раз'яднанасць і няўстойлівасць пазіцый у свеце, што імкліва змяняецца, відавочныя грубыя парушэнні нормаў дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека ў самім ЕС і падкантрольных яму краінах, па вялікім рахунку – папросту ігнаруюць сапраўдныя інтарэсы сваіх дзяржаў і іх грамадзян.
Расцэньваем апублікаваныя заявы як чарговае пацвярджэнне нежыццяздольнасці і прафесійнай слепаты еўрапейскай знешняй палітыкі і адчайную спробу апраўдацца перад уласнымі падаткаплацельшчыкамі за выдаткаваныя сотні мільёнаў на сумнеўныя праекты «дэмакратычнай» дапамогі Беларусі.
Заклікаем заяўнікаў нарэшце пазбавіцца ілюзій і перагледзець стратэгію працы на ўсходнім кірунку, адмовіцца ад агрэсіўнай палітыкі бессэнсоўных санкцый і гвалтоўнай «дэмакратызацыі».
У агульных інтарэсах ЕС і Беларусі як мага хутчэй аднавіць паўнавартасныя добрасуседскія адносіны, уключаючы раўнапраўны і паважлівы дыялог, узаемавыгаднае супрацоўніцтва, забеспячэнне свабоды гандлю, транзіту і трансгранічнай мабільнасці грамадзян, у мэтах умацавання міру і бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by