Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты з Паслом Кітая

13 кастрычніка 2025 г.

 

13 кастрычніка 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуанем.

Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства праінфармаваў пра ход падрыхтоўкі да III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе 28–29 кастрычніка 2025 г. 

Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі наконт актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня. Суразмоўцы канстатавалі падабенства падыходаў Беларусі і Кітая да ўрэгулявання канфліктаў і рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы. 

Пацвердзілі нязменна высокі ўзровень супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі ў рэчышчы стратэгічнага партнёрства Мінска і Пекіна.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы