Аб першым дні афіцыйнага візіту Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ва Узбекістан
13 чэрвеня 2025 г.
13 чэрвеня 2025 г. у першы дзень афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Узбекістан Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў шэраг сустрэч і мерапрыемстваў.

Ключавым элементам праграмы візіту сталі перамовы ў вузкім і пашыраным складах з Міністрам замежных спраў Узбекістана Бахціёрам Саідавым.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў канстатавалі высокі ўзровень двухбаковых адносін, заснаваны на волі кіраўнікоў дзяржаў.
Дасягнуты дамоўленасці:
- аб распрацоўцы комплекснай дарожнай карты ўзаемадзеяння на бліжэйшыя гады;
- аб пераглядзе беларуска-ўзбекскай дагаворна-прававой базы для абнаўлення істытуцыйных асноў супрацоўніцтва;
- аб прапрацоўцы стварэння сумеснага фонду для фінансавання інвестыцыйных праектаў.
Падрабязна абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выкананне дамоўленасцей на вышэйшым узроўні. М.Рыжанкоў адзначыў ключавую ролю Узбекістана ў рэгіёне і патэнцыял лакалізацыі ў ім беларускіх вытворчасцей.
Бакі абмяняліся думкамі па міжнародным і рэгіянальным парадку дня, падкрэсліўшы важнасць узаемадзеяння ў ААН, СНД і ШАС, блізкасць падыходаў да фарміравання шматпалярнага светаўладкавання і неабходнасць узаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках.
Падчас перагавораў узгоднены графік мерапрыемстваў: візіты на вышэйшым і высокім узроўнях, пасяджэнне Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан у Мінску, беларуска-ўзбекскі адукацыйны форум у Ташкенце, трэці міжрэгіянальны форум у Беларусі і турыстычны форум ва Узбекістане. М.Рыжанкоў запрасіў калегу на мерапрыемствы ў Мінску ў рамках старшынства Беларусі ў ЕАЭС у чэрвені 2025 года і на трэцюю Мінскую міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы ў кастрычніку 2025 года.
У той жа дзень Міністр Рыжанкоў быў прыняты Старшынёй Заканадаўчай палаты Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан Нурыдзінам Ісмаілавым.
Падчас размовы адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемныя візіты на розных узроўнях.
Адмысловая ўвага нададзена ўзаемадзеянню ў парламенцкім вымярэнні, уключаючы супрацоўніцтва ў міжнародных парламенцкіх аб'яднаннях, а таксама ў рамках створаных у заканадаўчых органах Беларусі і Узбекістана груп сяброўства. Адзначана неабходнасць нарошчвання патэнцыялу ўзаемадзеяння, у тым ліку, на рэгіянальным трэку.
Бакі таксама разгледзелі пытанні нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю, інвестыцый, праектаў прамысловай кааперацыі, абмену вопытам у галінах аховы здароўя і фармацэўтыкі.
У кантэксце юбілейнай 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай памяці ў Беларусі і Узбекістане.
У працяг візіту Міністр Рыжанкоў сустрэўся з дырэктарам Выканаўчага камітэта Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (РАТС ШАС) Уларбекам Шаршэевым.
М.Рыжанкоў адзначыў актыўны ўдзел Беларусі ва ўсіх мерапрыемствах у рамках ШАС, уключаючы РАТС. Ён падкрэсліў перспектыўнасць сумеснай працы ў барацьбе з такімі пагрозамі, як наркатрафік, кіберзлачыннасць і тэрарызм. Выказаў падтрымку беларускім бокам працэсу рэфармавання РАТС ШАС, яго інстытуцыяналізацыі і пашырэння паўнамоцтваў.
.jpg)
Кіраўнік МЗС Беларусі праінфармаваў суразмоўцу аб маючай адбыцца трэцяй Мінскай Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы і запрасіў дырэктара РАТС ШАС прыняць у ёй актыўны ўдзел.
У.Шаршэеў, са свайго боку, інфармаваў аб асноўных напрамках працы і прыярытэтах РАТС ШАС, выказаўшы зацікаўленасць у прыцягненні беларускіх спецыялістаў да дзейнасці структуры. Ён таксама падзякаваў беларускаму боку за правядзенне антытэрарыстычных вучэнняў на тэрыторыі Беларусі, у якіх прынялі ўдзел спецыялісты РАТС ШАС.
М.Рыжанкоў таксама правёў сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, які рэалізуе ва Узбекістане буйныя інвестыцыйныя праекты, падчас якой абмеркаваў пытанні прасоўвання беларускай прадукцыі ва Узбекістане і на рынках краін рэгіёну.
У рамках візіту кіраўнік беларускага МЗС усклаў кветкі да манумента «Ода стойкасці» ў Парку Перамогі Ташкента і азнаёміўся з экспазіцыямі Дзяржаўнага музея Славы і Дзяржаўнага музея Цімурыдаў.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by