Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М. Рыжанкова з Дзяржаўным міністрам па пытаннях жывёлагадоўлі Уганды
02 кастрычніка 2026 г.
2 кастрычніка 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Дзяржаўным міністрам па пытаннях жывёлагадоўлі Рэспублікі Уганда Брайтам Рвамірамам, які наведвае нашу краіну на чале дэлегацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбалоўства Уганды.

Бакі абмеркавалі практычныя аспекты рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у першую чаргу ў рамках візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ва Уганду ў лютым 2025 года.
Суразмоўцы разгледзелі шляхі ўмацавання палітычнага і міжведамаснага дыялогу, развіцця эканамічных адносін, далейшага фарміравання дагаворна-прававой базы.

Міністры пацвердзілі зацікаўленасць дзвюх краін у пашырэнні ўсебаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на сферах сельскай гаспадаркі, ветэрынарыі і прамысловасці, а таксама на забеспячэнні харчовай бяспекі.

Максім Рыжанкоў пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку аказаць эфектыўнае садзейнічанне ў механізацыі аграрнага сектара Уганды, сэрвісным суправаджэнні тэхнікі і перадачы мясцовым спецыялістам неабходных кампетэнцый.
Бакі падкрэслілі важнасць найхутчэйшага правядзення першага пасяджэння створанага ў 2025 годзе Сумеснага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, а таксама выканання Мемарандума аб узаемаразуменні ў галіне харчовай бяспекі, уключаючы рэалізацыю праектаў у аграрнай і прамысловай сферах, нарошчванне ўзаемных паставак прадукцыі.

Міністры намецілі графік правядзення двухбаковых мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву, у тым ліку на пляцоўцы БРІКС, партнёрамі якога з'яўляюцца Беларусь і Уганда.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by