Аккредитация
Памятка аб парадку акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь журналістаў замежных СМІ
Існуе два віды акрэдытацыі: пастаянная і часовая. Пастаянная акрэдытацыя ажыццяўляецца на перыяд да аднаго года, часовая — да двух месяцаў.
Пастаянная акрэдытацыя
Для разгляду пытання аб пастаяннай акрэдытацыі замежнага журналіста ў МЗС прадстаўляецца:
- Арыгінал пісьмовага звароту на афіцыйным бланку з подпісам кіраўніка сродку масавай інфармацыі з просьбай аб акрэдытацыі (з абавязковым указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, года нараджэння, грамадзянства, нумара і даты заканчэння тэрміну дзейнасці пашпарта, тэрмінаў акрэдытацыі, замежнага прадстаўніцтва, у якім плануецца атрымаць уязную візу, а таксама мэты візіту карэспандэнта, які звяртаецца за акрэдытацыяй).
- Кароткая даведка аб сродку масавай інфармацыі, які запытвае акрэдытацыю, у тым ліку інфармацыю аб яго прадстаўніцтвах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з подпісам кіраўніка сродку масавай інфармацыі.
- Даведка аб пастаноўцы акрэдытуемага карэспандэнта, на ўлік у дзяржаўным падатковым органе (для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь).
- Запоўненая асабіста акрэдытуемым карэспандэнтам, анкета-заяўка на акрэдытацыю зацверджанай формы.
- Кароткая даведка аб прафесійнай дзейнасці карэспандэнта, які звяртаецца за акрэдытацыяй.
- Два фотаздымкі фарматам 3×4 см акрэдытуемага карэспандэнта.
Пастаянная акрэдытацыя тэхнічных супрацоўнікаў замежных СМІ ажыццяўляецца ў такім жа парадку, як і акрэдытацыя карэспандэнтаў замежных СМІ. Рашэнне МЗС Беларусі аб выдачы пастаяннай акрэдытацыі прымаецца ў тэрмін, які не перавышае двух месяцаў пасля таго дня, калі дакументы былі пададзены ў МЗС.
Пасля праходжання прадстаўніком замежнага СМІ працэдуры пастаяннай акрэдытацыі ў консульскім упраўленні МЗС Беларусі, у замежнае прадстаўніцтва Беларусі накіроўваецца пісьмовае пацверджанне аб выдачы гадавой шматразовай службовай візы.
Прадстаўнікам замежных СМІ, якія атрымалі пастаянную акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, выдаецца адпаведнае пасведчанне аб акрэдытацыі (акрэдытацыйная картка).
Члену сям’і пастаянна акрэдытаванага прадстаўніка замежнага СМІ выдаецца картка члена сям’і і службовая віза на тэрмін акрэдытацыі адпаведнага карэспандэнта.
Прадаўжэнне пастаяннай акрэдытацыi
У выпадку неабходнасці прадаўжэння пастаяннай акрэдытацыі кіраўнік сродку масавай інфармацыі не пазней, чым за 15 дзён да заканчэння тэрміну акрэдытацыі накіроўвае ў МЗС просьбу аб прадаўжэнні акрэдытацыі карэспандэнта. У МЗС таксама прадстаўляецца:
- Запоўненая асабіста акрэдытуемым карэспандэнтам анкета-заяўка;
- Два фотаздымкі фарматам 3×4 см.
Часовая акрэдытацыя
Для разгляду пытання аб часовай акрэдытацыі ў МЗС прадстаўляецца:
- Пісьмовы зварот (магчыма накіраванне па факсімільнай сувязі) на афіцыйным бланку з подпісам кіраўніка сродку масавай інфармацыі з просьбай аб акрэдытацыі пры МЗС асоб, якія прадстаўляюць гэты орган у Рэспубліцы Беларусь (з абавязковым указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, года нараджэння, грамадзянства, нумара і даты заканчэння тэрміну дзейнасці пашпарта, тэрмінаў акрэдытацыі, замежнага прадстаўніцтва, у якім плануецца атрымаць уязную візу, а таксама мэты візіту карэспандэнта, які звяртаецца за акрэдытацыяй).
- Запоўненая асабіста акрэдытуемым карэспандэнтам анкета-заяўка на акрэдытацыю зацверджанай формы.
- Два фотаздымкі фарматам 3×4 см акрэдытуемага карэспандэнта.
Рашэнне МЗС аб выдачы часовай акрэдытацыі прымаецца ў тэрмін да 20 дзён з таго дня, калі дакументы былі пададзены ў МЗС.
Пасля праходжання прадстаўніком замежнага СМІ працэдуры часовай акрэдытацыі консульскім упраўленнем МЗС Беларусі ў замежнае прадстаўніцтва Беларусі накіроўваецца пісьмовае пацверджанне аб выдачы дзелавой візы.
Прадстаўнікам замежных СМІ, якія атрымалі часовую акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, выдаецца адпаведнае пасведчанне аб акрэдытацыі (акрэдытацыйная картка).












