13-03-2013
13 сакавіка 2013 г. у будынку Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава мастацкага тэкстылю па матывах традацыйных беларускіх рушнікоў «Узорны спеў». У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, супрацоўнікі Міністэрства, дзеячы культуры Беларусі, аўтары прадстаўленых работ.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Пасол па асаблівых даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны. У сваім выступленні дыпламат адзначыў намаганні беларускіх майстроў па адраджэнню і развіццю беларускага мастацкага ткацтва. Уладзімір Шчасны падзякаваў мастакам за магчымасць дакрануцца да беларускай культуры і пажадаў далейшых поспехаў і натхнення.