17-04-2014
Па матэрыялах брыфінгу начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка, праведзенага для прадстаўнікоў СМІ 17 красавіка 2014 года
15–16 красавіка 2014 г. у г.Берліне (ФРГ) з рабочым візітам знаходзілася дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра Аленай Купчыной.
16 красавіка адбыліся кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Германіі. Германскую дэлегацыю ўзначаліў Упаўнаважаны па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Федэральнага міністэрства замежных спраў Корд Маер-Клот.
У гэты ж дзень А.Купчына правяла перамовы з Дзяржаўным сакратаром МЗС Германіі Маркусам Эдэрэрам.
Падчас сустрэч быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама актуальныя праблемы міжнароднай палітыкі.
У рамках візіта адбыўся шэраг рабочых сустрэч кіраўніка беларускай дэлегацыі з дэпутатамі Бундэстага.