06-09-2013
5 верасня 2013 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка правёў сустрэчу з дырэктарам Дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Эрыкам Фурнье.
Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў беларуска-французскага супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, культуры, адукацыі і турызму.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны таксама пытанні ўзаемаадносін Беларусі і ЕС.