07-07-2014
5 ліпеня 2014 г. у Белавежа Падляскага ваяводства Польшчы адбылося традыцыйнае беларускае свята “Купалле”, якое праводзіцца на Беласточчыне ўжо 30 год запар і карыстаецца шырокай папулярнасцю сярод беларускай нацыянальнай меньшасці ў Польшчы.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы і упраўленне гміны Белавежа. Садзейнічанне ў арганізацыі свята аказана Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Польшча, Міністэрствам адміністрацыі і цыфрызацыі Польшчы, Маршалкоўскім упраўленнем Падляскага ваяводства.
У мерапремстве прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авер’янаў, прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Варшаве і Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, Гродзенскага аблвыканкама, кіраўнікі структур мясцовага самакіравання Падляскага ваяводства. Віншаванне з нагоды правядзення “Купалля” у Белавежы было даслана ад імя Міністра культуры Беларусі Б.Святлова.
Падчас свята адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел звыш 25 лепшых беларускіх мастацкіх калектываў з Падлясскага ваяводства, а таксама творчыя калектывы з Беларусі, у тым ліку ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы” (г.Гродна).