05-05-2014
5 мая 2014 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікi Беларусь Алена Купчына прыняла Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфано Б’янкі.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку працэс падрыхтоўкі ўдзелу Беларусі ў Сусветнай выстаўцы “ЭКСПА-2015”, якая пройдзе ў Мілане ў перыяд з 1 мая па 31 кастрычніка 2015 г.