13-03-2013
12 сакавіка 2013 г. у г.Будапешце урачыста адкрылася персанальная выстава знакамітага беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера «Культурны плакат», на якой экспануюцца 45 арыгінальных плакатаў. Выстава арганізавана Пасольствам Беларусі ў Венгрыі сумесна з вядомай будапешцкай галерэяй «Фораш».
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі венгерскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Будапешце, творчая інтэлігенцыя.
Адбылося выступленне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандра Хайноўскага, падчас якога удзельнікі мерапрыемства былі азнаёмлены з творчасцю У.Цэслера. Асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці далейшага развіцця двухбаковых сувязяў у сферы культуры і мастацтва.
Правядзенне выставы плаката У.Цэслера ў Венгрыі ў бягучым годзе мае сімвалічнае значэнне. 25 гадоў таму ў венгерскім горадзе Печ адбылася яго першая персанальная выстава плаката.
Выстава працягнецца да 12 красавіка 2013 г.