25 сакавіка 2002 года спаўняецца 10 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай. У сувязі з гэтым юбілеям
28 сакавіка ў 18.00 ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Пасольства Турцыі ў Беларусі, таварыства "Беларусь - Турцыя" адбудзецца вечар беларуска-турэцкай дружбы.
Мэтай правядзення вечара з'яўляецца садзейнічанне пашырэнню сяброўскіх сувязей і ўмацаванню супрацоўніцтва нашай краіны з Турцыяй.
На вечар запрошаны прадстаўнікі групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтву з парламентам Турцыі, міністэрстваў культуры, адукацыі, інфармацыі, вучоныя, дзеячы мастацтваў, прадстаўнікі СМІ, шэраг іншых грамадскіх дзеячоў.
Чакаецца ўдзел у дадзеным мерапрыемстве спецыяльна прыбываючага ў Мінск у рамках святкавання юбілею дыпламатычных адносін намесніка Міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі, які адказвае за пытанні грамадскіх адносін, культуры, навукі і выдавецкай дзейнасці, Сенджара Азсоя.
Апрача вышэйзгаданага, 29 сакавіка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры балета адбудзецца спектакль "Дон Кіхот" з удзелам двух танцораў з Турцыі.
У сувязі з гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін адбыўся абмен пасланнямі паміж міністрамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь Міхаілам Хвастовым і Турэцкай Рэспублікі Ісмаілам Джэмам.
У пасланні кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі ў прыватнасці адзначаецца, што за дзесяць гадоў краіны "прайшлі вельмі значны шлях ва ўзаемаадносінах". Выказваецца ўпэўненасць у тым, што "сяброўскія адносіны паміж нашымі краінамі будуць надалей развівацца на карысць народаў Беларусі і Турцыі".
У пасланні Міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі Ісмаіла Джэма з нагоды 10-годдзя ўстанаўлення дыпадносін падкрэсліваецца, што "адносіны і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, якія развіваліся на працягу апошніх 10 гадоў, і далей будуць развівацца і дасягнуць яшчэ большага ўзроўню на аснове ўзаемнай павагі, роўнасці і ўзаемаразумення, што ўнясе значны ўклад у мір, стабілізацыю і дабрабыт нашага рэгіёну".
Справка о торгово-экономическом сотрудничестве
Между Беларусью и Турцией создана достаточно полная договорная база, включая основные экономические соглашения (Соглашение о торгово-
экономическом сотрудничестве, Соглашение о взаимной защите инвестиций, Соглашение об избежании двойного налогообложения).
В 2001 г. товарооборот сложился в размере 38,9 млн. долл. США, при этом экспорт составил 15,9 млн. долл. США, а импорт 23,0 млн. долл. США.
Основу белорусского экспорта составляют автомобили грузовые, удобрения калийные, дорожная техника, нити комплексные синтетические, электрогенераторные установки и ткани льняные.
В товарной структуре импорта преобладают полимерные материалы и химические соединения, части к радио- и телеаппаратуре, оксиды бора и табачное сырье.
12-13 декабря 2001 года в Минске прошло третье заседание Белорусско-Турецкой совместной межправительственной экономической комиссии. В ходе работы комиссии были намечены направления расширения двусторонних экономических контактов и торговли, инвестиционного сотрудничества, сотрудничества в области промышленности, сельского хозяйства, строительства, науки и технологий, туризма, предпринимательства.