13-03-2013
13 сакавіка 2013 г. у МЗС Беларусі адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыянам Серваткам у сувязі з заканчэннем яго дыпламатычнай мiсii.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў пазітыўны ўклад Пасла Славакіі ў пашырэнне супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай, культурнай і гуманітарнай сферах.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі далейшыя перспектывы беларуска-славацкіх двухбаковых адносін у розных галінах, закранулі тэматыку развіцця дыялога па лініі Беларусь–ЕС.