24-06-2013
21 чэрвеня 2013 г. у г.Вашынгтоне начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч правёў кансультацыі з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. У сустрэчах прыняў удзел Часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Алег Краўчанка.
Ю.Амбразевіч абмяняўся з кіраўнікамі профільных падраздзяленняў Дзяржаўнага дэпартамента ЗША інфармацыяй аб прыярытэтах бакоў на будучай сесіі Генеральнай асамблеі ААН, азнаёміў з ініцыятывамі Беларусі ў міжнародным шматбаковым супрацоўніцтве і прапанаваў амерыканскаму боку магчымыя накірункі ўзаемадзеяння ў мэтах вырашэння шэрагу міжнародных праблем. Былі абмеркаваны бягучыя пытанні працы Беларусі і ЗША ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях, а таксама пытанні двухбаковага парадку дня, якія датычацца інтарэсаў Беларусі і ЗША на шматбаковых форумах.
Беларускія і амерыканскія дыпламаты выказалі зацікаўленасць у працягу дыялогу ў мэтах лепшага разумення пазіцый бакоў.