11-04-2013
У рамках вiзiта ў Брусэль намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сустрэлася з членам Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле, намеснікам Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) Хельгай Шмід, кіруючым дырэктарам ЕСЗД Луісам Фернандэсам дэ ла Пэнья, намеснікам Генеральнага дырэктара па гандлю Еўрапейскай камісіі Петэрам Балашам, дырэктарам ЕСЗД па Расіі, «Усходняму партнёрству», рэгіянальнаму супрацоўніцтву і АБСЕ Гунарам Вігандам.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, у тым ліку пытаннi «Усходняга партнёрства», экспертных дыялогаў у сферах узаемнай цiкавасцi. Сярод іншага абмеркавана магчымасць правядзення беларуска-еўрапейскіх кансультацый па пытаннях гандлю.
Таксама адбылася сустрэча намесніка Міністра са старшынёй камітэта по замежных справах Еўрапейскага парламента Элмарам Брокам.