28 верасня 2022 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі Се Сяоюнам.
Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Асаблівы акцэнт быў зроблены на рэалізацыі дамоўленасцей па выніках сустрэчы лідэраў Беларусі і Кітая на палях СКД ШАС ва Узбекістане.
Суразмоўцы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.