21 чэрвеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і Босніі і Герцагавіне (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Міністрам знешняга гандлю і эканамічных адносін Босніі і Герцагавіны.
Бакі адзначылі добрую аснову для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмеркавалі прадметныя сферы ўзаемнай цікавасці. Пацверджана гатоўнасць да ўмацавання кантактаў па лініі дзелавой супольнасці і інстытуцыйнага ўзаемадзеяння.
Дамовіліся прадоўжыць сумесную прапрацоўку перспектыўных напрамкаў і крокаў з мэтай актывізацыі двухбаковых эканамічных адносін.