2 снежня 2021 г. у рамках візіту ў Чарнагорыю для ўдзелу ў саміце кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі Любамірам Мішуравічам.
Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў развіцця палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Асаблівая ўвага была нададзена актывізацыі беларуска-чарнагорскіх дзелавых сувязей.
Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага парадку дня.