29 верасня 2022 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў удзел у анлайн-сустрэчы з нагоды 73-годдзя з дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Падчас сустрэчы Першы намеснік Міністра павіншаваў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяоюна і народ Кітая з надыходзячым святам, пажадаў поспехаў і працвітання.
С.Алейнік звярнуў увагу кітайскіх калег на высокія вынікі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, а таксама падкрэсліў важнасць далейшага ўсебаковага развіцця сяброўскіх і ўзаемавыгадных адносін з кітайскімі партнёрамі.