18 мая 2023 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Імангалі Тасмагамбетавым, які знаходзіцца ў г.Мінску з візітам для ўдзелу ў XI Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі “MILEX-2023” і выяздным пасяджэнні Савета Парламенцкай Асамблеі АДКБ.
Абмеркавалі ход падрыхтоўкі да мерапрыемстваў, якія запланаваны да правядзення ў бліжэйшы час у г. Мінску ў рамках беларускага старшынства ў Арганізацыі, уключаючы пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ.
Бакі таксама абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне, удзялілі ўвагу развіццю ўзаемадзеяння АДКБ з іншымі міжнароднымі арганізацыямі.
С.Алейнік праінфармаваў І.Тасмагамбетава аб рабоце па падрыхтоўцы міжнароднай канферэнцыі па праблематыцы Еўразійскай бяспекі, якую плануецца правесці ў Мінску восенню гэтага года.
Дамовіліся аб прадаўжэнні рэгулярных кантактаў па ўсім спектры актуальных пытанняў знешнепалітычнай дзейнасці АДКБ.