28 красавіка 2022 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне Руслан Варанкоў уручыў консульскі патэнт выконваючаму абавязкі Дырэктара консульскага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Хаангу Тунг Фаму.
Бакі падкрэслілі дружалюбны характар адносін Беларусі і В'етнама, зацікаўленасць у далейшым умацаванні і нарошчванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Абмеркаваны перспектыўныя напрамкі двухбаковага рэгіянальнага ўзаемадзеяння.