20.06.2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Нігерыі і Кот-д’Івуары па сумяшчальніцтве Вячаслава Брыля з Міністрам горнаруднай, нафтавай прамысловасці і энергетыкі Кот-д’Івуара Мамаду Кулібалі.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў такіх галінах нафтахімічнай галіны, як нафтаразведка, здабыча нафты, гарантаванне бяспекі нафтаправодаў.
Міністрам гарнаруднай, нафтавай прамысловасці і энергетыкі Кот-д’Івуара падкрэслена зацікаўленасць у набыцці кар'ернай тэхнікі беларускай вытворчасці для патрэб горназдабываючай прамысловасці краіны, а таксама стварэнні цэнтраў яе сэрвіснага абслугоўвання.