7 лютага 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Юрыя Сянько з намеснікам Міністра камерцыі, намеснікам прадстаўніка Кітая па міжнародным гандлі Лін Цзі.
Бакі падвялі вынікі сумеснай работы ў 2022 годзе, абмеркавалі актуальныя пытанні бягучага парадку дня ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, абмяняліся думкамі аб развіцці перспектыўных напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.
Асаблівая ўвага была ўдзелена міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву. і рэалізацыі сумесных праектаў у рамках Года рэгіёнаў Кітая і Беларусі ў 2023 г.