29 чэрвеня 2022 г. ў г.Маскве намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Рабковым.
Адбыўся канструктыўны абмен думкамі аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Абмеркаваны актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, сітуацыя ў рэгіёне, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.