28 красавіка 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч прыняў удзел у памятнай цырымоніі, прысвечанай Дню памяці Катастрофы і Гераізму еўрапейскага яўрэйства.
Мерапрыемства, якое штогод праводзіцца па ініцыятыве Пасольства Ізраіля, адбылося ў Беларускім Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр Халакоста, беларускіх грамадзян, якія атрымалі ганаровае званне Праведнікаў народаў свету за выратаванне яўрэяў у перыяд нацысцкай акупацыі, а таксама воінаў - вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў, якія ўнеслі ўклад у перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ю.Амбразевіч звярнуўся да гасцей і арганізатараў цырымоніі з прывітальным словам і запаліў мемарыяльную свечку.