26 мая 2022 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алекса Гольдмана-Шаймана з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ізраілем (26 мая 1992 г.).
Бакі абмяняліся пратакольнымі пасланнямі з нагоды значнага юбілею беларуска-ізраільскіх адносін і абмеркавалі дасягнутыя за апошнія тры дзесяцігоддзі вынікі сумеснай працы дзвюх краін у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах.
У гэты ж дзень С.Алейнік і А.Гольдман-Шайман узялі ўдзел у тэматычным культурным мерапрыемстве ў Доме дружбы, падчас якога адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння памятнай паштовай маркі, прысвечанай 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі з Ізраілем, вырабленай РУП “Белпошта”.