20 красавіка 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктара Дзенісенка з Міністрам эканамічнага развіцця і гандлю Рэспублікі Таджыкістан Заўкі Заўкізода.
Падчас сустрэчы разгледжаны шырокі спектр пытанняў эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам.
Бакі пазітыўна ацанілі дынаміку развіцця двухбаковага гандлю, дамовіліся актывізаваць работу па рэалізацыі новых праектаў і падтрымцы дзейных сумесных прадпрыемстваў.