20 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Алокам Ранджанам Джа.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі аб развіцці двухбаковага палітычнага дыялогу і актывізацыі кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях паміж Беларуссю і Індыяй. Суразмоўцы надалі асаблівую ўвагу стану і перспектывам гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
У.Макей і А.Р.Джа таксама абмеркавалі пандэмічную сітуацыю ў абедзвюх краінах, падкрэслілі неабходнасць узаемнага абмену досведам у барацьбе з COVID-19.