7 снежня 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віарэлам Машану.
Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-румынскіх адносін.
Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у захаванні двухбаковага дыялогу і падтрыманні станоўчай дынамікі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.