17 лютага 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Валерыя Брылёва з намеснікам Міністра замежных спраў Сербіі па пытаннях шматбаковага супрацоўніцтва Аляксандрам Тасічам.
У ходзе гутаркі былі абмеркаваныя пытанні ўмацавання беларуска-сербскага супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі на шматбаковых пляцоўках.
Суразмоўцы падкрэслілі нацэленасць дзвюх краін на далейшае развіццё дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Сербіяй.