17 чэрвеня 2022 г. прайшла сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Калумбii Мікалая Аўсянкі з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Калумбія Франсіскам Эчыверры.
Адбыўся абмен думкамі па шырокаму колу пытанняў, уключаючы развіццё дагаворна-прававой базы, пашырэнне эканамічных сувязей, узаемадзеянне ў сферы культуры.
Бакі дэталёва абмеркавалі план мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін (снежань 2022 года).