26 красавіка 2022 г. у Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе, абвешчаны ААН па ініцыятыве Беларусі, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч прыняў удзел у памятным мерапрыемстве з нагоды 36-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы.
Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства сумесна з прадстаўнікамі іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў ўсклаў кветкі да памятных знакаў "Ахвярам Чарнобыля" і "Камень міру Хірасімы» у парку Дружбы народаў г.Мінска, аддаўшы даніну памяці гераічнасці і самаахвярнасці ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Аднаўленне забруджаных тэрыторый, устойлівае развіццё эканамічнага і чалавечага патэнцыялаў пацярпелых рэгіёнаў па-ранейшаму з'яўляецца надзённай задачай Урада Беларусі.
Укладам у вырашэнне гэтай задачы стала тэматычнае пасяджэнне Савета па ўстойліваму развіццю, праведзенае Міністэрствам 21 красавіка г.г. і прысвечанае магчымасцям удасканалення работы дзяржавы па развіццю пацярпелых рэгіёнаў праз прыцягненне агенцтваў, праграм і фондаў ААН.