22 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Мікалай Aўсянка правёў сустрэчу з намеснікам Міністра знешняга гандлю Рэспублікі Калумбія Луісам Феліпэ Кінтэра. Прэзідэнт дзяржаўнай установы Рэспублікі Калумбія «ПраКаломбія» Кармэн Кабальеро Вілья таксама прыняў удзел у сустрэчы.
Бакі абмеркавалі перспектывы інтэнсіфікацыі двухбаковых эканамічных адносін, стварэння беларуска-калумбійскага дзелавога савета, пытанні ўзаемных інвестыцый.
Н.Аўсянка канстатаваў, што на сённяшні дзень абедзвюм краінам трэба будзе дасягнуць істотных вынікаў у сферы ўзаемнага гандлю, падкрэсліўшы, што Беларусь і Калумбія маюць неабмежаваныя магчымасці для далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.