27 мая 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў прыняў копіі даверчых лістоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэкспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Сант’яга Перэса Бенітэса.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-кубінскага супрацоўніцтва, у тым ліку палітычныя, гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя аспекты, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.
Бакі пацвердзілі гатоўнаць і надалей садзейнічаць усебаковаму развіццю адносін Беларусі і Кубы ў духу поўнага ўзаемаразумення і ўзаемнай падтрымкі.