21 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалая Барысевіча з намеснікам старшыні Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія па пытаннях прамысловасці і развіцця Рахмадам Гобелем.
Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-інданезійскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама правядзенне сумесных мерапрыемстваў.