23 лютага 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Пастаянным прадстаўнiком Праграмы развiцця ААН у Беларусi Аляксандрай Салаўёвай.
Бакі абмеркавалі актуальнае становішча і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння Беларусi i ААН, у тым лiку ў рамках рэалізацыі нацыянальных прыярытэтаў у сацыяльна-эканамічнай сферы, а таксама актывізацыі сумесных намаганняў па мінімізацыі наступстваў распаўсюджвання каронавiруснай інфекцыі ў нашай краіне.
Суразмоўцы дамовiлiся працягваць супрацоўнiцтва па дасягненню Беларуссю Мэтаў устойлiвага развiцця, развiцця «зялёнай эканомiкi» у краiне, аднаўлення пацярпелых рэгіёнаў у выніку аварыі на ЧАЭС.