27 верасня 2022 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў копіі даверчых грамат Пасла Бенiна ў Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Акамбі Андрэ Окунлола-Біау.
Падчас размовы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы планы па актывізацыі палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.