9 ліпеня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Андрэя Ржавускага з намеснікам Міністра замежных спраў Індыі Рэнатай Сандху.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-індыйскіх адносін у палітычнай, гандлёвай і навукова-тэхнічнай сферах, а таксама графік беларуска-індыйскіх кантактаў у гэтым годзе.
Асобна разгледжана ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.
Суразмоўцы выказалі ўзаемнае задавальненне дружалюбным і канструктыўным характарам беларуска-індыйскага супрацоўніцтва і адзначылі прыхільнасць да далейшага пашырэння ўзаемадзеяння па ўсіх пытаннях двухбаковага парадку дня.