3 кастрычніка 2022 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Алокам Ранджанам Джа.
Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей па выніках сёмага раунда палітычных кансультацый, накіраваных на актывізацыю беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў розных галінах. Асаблівая ўвага на сустрэчы была нададзена пытанням нарошчвання двухбаковага гандлю і ўзаемадзеяння ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.