22 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандра Канюка з Міністрам эканомікі Арменія, сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Ваганам Керабянам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Асаблівая ўвага была нададзена падрыхтоўцы да правядзення чарговага пасяджэння Міжурадавай камісіі.