16 чэрвеня 2022 г. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з Міністрам замежных спраў Егіпта Самехам Шукры.
Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-егіпецкіх адносін, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.
Падкрэслена неабходнасць хутчэйшай стабілізацыі становішча ў рэгіёне, уключаючы мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне з выкарыстаннем палітыка-дыпламатычных інструментаў.