18 чэрвеня 2021 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Намібія (па сумяшчальніцтве) Аляксандра Сідарука з Міністрам сельскай гаспадаркі, водных рэсурсаў і зямельнай рэформы Намібіі Кале Шлетвайнам.
Падчас перамоў абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Намібіі ў сферы сельскай гаспадаркі, у тым ліку магчымасці і мадальнасці паставак беларускай сяльгастэхнікі і абсталявання ў рамках праграм механізацыі сельскай гаспадаркі Намібіі. Намібійскі бок выказаў інтарэс да прапаноў па навучанні студэнтаў у беларускіх ВНУ па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях.
Асаблівую ўвагу бакі надалі перспектывам падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж аграрнымі ведамствамі дзвюх краін.