11 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандра Канюка з Міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам.
Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі вынікі праведзеных у Мінску беларуска-армянскіх палітычных кансультацый, а таксама пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах узаемнай цікавасці.
Бакі намецілі канкрэтныя крокі па рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў.